Шыфр
112Г000585
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, г.Пружаны, вул. Савецкая 50
Датаванне
Сярэдзіна ХIХ ст.
Стыль
Неарэнесанс
Апісанне
Ансамбль сядзібы ўключае мураваны дом, да якога з боку горада вядзе шырокая алея, флігель і парк пейзажнага тыпу.
Палацава-паркавы ансамбль, радавое гняздо Швыкоўскіх. Валенцій Пятровіч Швыкоўскі пабудаваў сядзібны дом у сярэдзіне ХІХ ст. Для стварэння праектнай дакументацыі палацава-паркавага ансамбля быў запрошаны з Варшавы архітэктар Францішак Марыя Ланці, які прыдаў архітэктуры палаца нерэгулярны, неарэнесансавы стыль "мадэрн". Дом часта наведвалі пісьменнік Юзаф Ігнацы Крашэўскі і мастак Напалеон Орда, тут бываў даследчык этнаграфіі і фальклору Беларусі Міхал Федароўскі. Вакол рэзідэнцыі Швыкоўскія залажылі багаты на экзатычныя дрэвы парк. У спецыяльна пабудаванай аранжарэі гадаваліся апельсінавыя і лімонныя дрэўцы, пальмы, мірты і іншыя экзоты. Сёння ў будынку сядзібнага дома працуе дзяржаўная ўстанова культуры “Музей-сядзіба "Пружанскі палацык”.