зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былая сядзіба К. Сулістроўскага: фрагменты парку; уязная алея; сістэма сажалак; касцёл, званіца, плябанія; гаспадарчы двор; руіны спіртзавода

Шыфр

613Г000464

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

др. п. ХVІІІ ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Сядзіба займала вялікую ўзгоркавую тэрыторыю і мела сіметрычна-восевую кампазіцыю. Захавалася фрагментарна. Назва сядзібы паходзіць ад старажытнага роду Шэметавых. Пазней маёнтак перайшоў да А. Боскага герба Ясеньчык, падкаморыя ашмянскага, які памёр у 1597 г. Затым маёнткам валодалі Катажына і Каспар Швыкоўскія, іх дачка Сафія і Ян Стаброўскія. У 1638 г. у Каспара Стаброўскага Шэметава набылі Пётр-Павел і Анэля Праздзецкія. Іх унучка Сузана (дачка Мікалая-Уладзіслава) у якасці пасагу ўнесла маёнтак у валоданне Кшыштафа Дэспат-Зяновіча, ваяводы мінскага. Пасля смерці К. Дэспат-Зяновіча ў 1717 г. маёнткам валодала Тэрэза Дэспат-Зяновіч, якая выйшла замуж за Караля Сулістроўскага, прадстаўніка роду герба Любіч. 

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Былая сядзіба К.Сулістроўскага: касцёл, званіца, плябанія
Былая сядзіба К.Сулістроўскага: касцёл, званіца, плябанія
Былая сядзіба К.Сулістроўскага: фрагменты парку, уязная алея, сістэма сажалак, гаспадарчы двор, руіны спіртзавода
Былая сядзіба К.Сулістроўскага: фрагменты парку, уязная алея, сістэма сажалак, гаспадарчы двор, руіны спіртзавода