Шыфр
713Г000196
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1929 - 1931 гг.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Комплекс будынкаў 1-й гарадской клінічнай бальніцы: лячэбныя карпусы , будынак Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера, вырашаны на аснове павiльённай сiстэмы. Аўтарам праекта клінічнага гарадка з'яўляўся архітэктар Г. Лаўроў. Характэрнай рысай комплексу з'яўляецца прастата планiроўкi i спрошчаная архiтэктура, уласцiвая канструктывiзму i функцыяналiзму. Захаваліся ў рэканструяваным выглядзе тры лячэбныя корпусы.Тэрапеўтычны корпус №4 аддзялення гемадыялізу (былы тэрапеўтычна-хірургічны корпус №2 ). Мураваны двухпавярховы з тэхнічным паверхам складаны ў плане будынак (блізкі да літары Г). Складаецца з двух падоўжных Г-падобных крылаў. Архітэктура мае спрошчаны характар без якой-небудзь дэталізацыі фасадаў. Гладкія сцены рытмічна чляняцца прамавугольнымі рознымі па шырыні аконнымі праёмамі.
Корпус № 5 акушэрска-гінекалагічнага аддзялення -- трохпавярховы складаны ў плане будынак. Трэці паверх надбудаваны пазней (1938 г.). Фасады патынкаваныя, архітэктурнае рашэнне спрошчанае. На галоўным фасадзе, арыентаваным на алею, частка з галоўным уваходам вылучана рызалітам, завершаным пакатым трохвугольным франтонам. Франтон апаясаны прафіляваным карнізам, прарэзаны люкарнай. Корпус № 3 Мінскага гарадскога анкалагічнага дыспансэра быў пабудаваны як скурна-венералагічны корпус.трохпавярховы Т-падобны ў плане накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны стрымана. Выразнасць будынку надаюць шматлікія рызаліты.