712Г000185_4
Шыфр
712Г000185
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Цэнтральны раён, пр-т Незалежнасці
Датаванне
1951 - 1956
Комплекс дамоў размешчаны па баках аванплошчы і сіметрычна восі праспекта. Сярэдні дом № 33 прамавугольны ў плане з цэнтральным рызалітам, які акцэнтуе вось сіметрыі ўсёй франтальнай кампазіцыі. Верхні ярус рызаліта вырашаны ў выглядзе 4-калоннага порціка. Сярэднія дамы фланкіраваны Г-падобнымі ў плане будынкамі, якія завершаны невысокімі вуглавымі вежачкамі з увагнутымі шатровымі дахамі, пінаклямі. Паміж дамамі № 31,33,35 чыгунныя рашоткі. Сцены фасадаў усіх дамоў падзелены паміж 3-м і 4-м паверхамі шырокім міжпаверхавым поясам на 2 ярусы і завершаны балюстрадай. Пластыку фасадаў дамоў узбагачаюць лоджыі і балконы. Прасценкі ў верхнім ярусе дэкарыраваны рэльефнымі кампазіцыямі з картушаў, гірляндаў, медальёнаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён