зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс будынкаў першага Мінскага аэравакзала

Комплекс будынкаў першага Мінскага аэравакзала

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000329

213Г000026
комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1920–1930 гг.

Стыль

Канструктывізм

Апісанне

Тэрыторыя, дзе размешчаны будынкі першага Мінскага аэравакзала, пачала асвойвацца і паступова ўключацца ў гарадскую мяжу з другой паловы ХІХ ст. У значнай ступені гэтаму паспрыяла будаўніцтва праз Мінск дзвюх чыгуначных ліній: у 1871 г. Маскоўска-Брэсцкай, у 1873 г. Лібава-Роменскай. У 1933 г. на свабодным ад забудовы ўчастку паміж дзвюх чыгуначных ліній, на паўднёвай ускраіне горада быў заснаваны аэрадром. З заходняга боку аэрадром прымыкаў да Койданаўскага тракту (цяпер паўночны адрэзак Койданаўскага тракту з'яўляецца вул. Чкалава, паўднёвы - вул. Лейтэнанта Кіжаватава).

Комплекс будынкаў першага Мінскага аэравакзала па вул. Караткевіча складаецца з двух жылых дамоў № 4, 8 і аднаго адміністрацыйнага № 7. Жылыя дамы пабудаваны ў 1939 г., адміністрацыйны будынак па тэхпашпарце датуецца 1947 г. Аднак, несумненна, ён быў пабудаваны адначасова з жылымі дамамі напярэдадні вайны. Сведчаннем таму з'яўляецца аэраздымак Мінска 1944 г., на якім бачны дамы па вул. Караткевіча, 4, 8, 7 цэлыя, але без дахаў. Акрамя таго, у архітэктурным абліччы ўсіх трох будынкаў маецца шмат агульных рысаў: ступеньчатыя атыкавыя франтоны, форма і запаўненне аконных праёмаў, балконы, скразныя пад'езды. У адрозненне ад жылых дамоў, фасады адміністрацыйнага будынка з мэтай манументалізацыі раскрапаваны плоскімі лапаткамі. У 1947 г. будынак быў адноўлены і прыняты ў эксплуатацыю. На жаль, аўтар праекта дамоў не вядомы, праектная дакументацыя на будаўніцтва і пасляваеннае аднаўленне будынкаў аэрапорта ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі і Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці не выяўлена.

Комплекс будынкаў першага Мінскага аэравакзала з'яўляецца яскравым прыкладам грамадзянскай архітэктуры 1930-х гг.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)

Старонка