зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былога калегіума езуітаў

Шыфр

712Г000235

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск

Датаванне

1699 г.

Апісанне

Езуіты з'явіліся ў Мінску ў сярэдзіне XVII ст. Іх рэзідэнцыяй зрабілася сядзіба багатага мешчаніна Ягора Гегера, размешчаная ў самым цэнтры горада, на плошчы Высокага рынку (цяпер на гэтым месцы стаіць дом № 1 па вул. Рэвалюцыйнай). Сядзібу гэтую купіў смаленскі епіскап I. Сангушка і ў 1654 г. падараваў яе ордэну.Вакол сядзібы стаяла высокая мураваная сцяна з некалькімі брамамі, а на падворку былі стайня, піваварня, свіран і розныя іншыя будыніны гаспадарчага прызначэння. На Койданаўскую вуліцу (цяпер вул. Рэвалюцыйная) выходзіла крама з закратаванымі вокнамі.Найбольш адметным збудаваннем усёй сядзібы быў жылы дом - невялікі мураваны двухпавярховы палац, галоўным фасадам павернуты ў бок плошчы. Будаўнікі дома шмат увагі аддалі дэкаратыўным элементам: разьбяныя дубовыя дзверы аздаблялі каваныя жалезныя завесы, ручкі і замкі; чатырохстворкавыя вокны ў алавяных пераплётах акаймоўвалі разьбяныя рамы з аканіцамі. З боку двара паўз другі паверх ішла вонкавая галерэя з балясінамі - элемент, характэрны для рэнесанснай архітэктуры. 

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Будынак кансісторыі
Будынак кансісторыі
Будынак школы
Будынак школы
касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі
касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі