зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс былой сядзібы роду Віславухаў

Комплекс былой сядзібы роду Віславухаў

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000214

512Г000216
комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. XIX ст.

Апісанне

Сядзіба размешчана на ўсходняй ускраіне вёскі. У аснову планіроўкі ансамбля пакладзена падоўжна-восевая кампазіцыя з сядзібным домам у цэнтры рэгулярна-пейзажнага парку. Сядзiбны дом - прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак з мансардай i неглыбокiм рызалiтам з пiлястрамi, накрыты вальмавым дахам. Мансардавы паверх узвышаецца над цэнтральнай часткай i на галоўным фасадзе вырашаны фiгурным трохступенчатым атыкам з рамбiчнымi вокнамi. Планiроўка калiдорная. Аздоба iнтэр'ера не захавалася. 

Царква - аднанефавы прамавугольны ў плане мураваны аб'ём з двухсхiльным дахам. Сцены з высокiмi аконнымi праёмамi раскрапаваны масiўнымi спаранымi пiлястрамi. Галоўны ўваход вылучаны порцiкам з франтонам на здвоенных паўкалонах. Iнтэр'ер зальны, сцены раскрапаваны шырокiмi пiлястрамi. У паўднёвай частцы iнтэр'ера хоры на масiўных слупах. 

Парк рэгулярна-пейзажнага тыпу. Галоўная алея злучае сядзiбны дом i царкву, арыентаваныя адзiн да аднаго галоўнымi фасадамi. У архiтэктуры ансамбля выявiлiся рысы позняга класiцызму.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)

Старонка