зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс пахаванняў на могілках па вул. Антонава – Прыгарадная: магіла Аляксандра Шырмы

Шыфр

413Д000769_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна

Датаванне

пач. ХХ cт.

Апісанне

Магіла Шырмы А.А. (? - памёр 2.12.1905), упраўляючага Граеўскай мытняй, стацкага саветніка, размешчана на праваслаўнай частцы некрапаля за Свята-Марыінскай царквой з левага боку перад заканчэннем галоўнай дарогі.

Надмагілле ўяўляе сабой крыж, які нагадвае ссечанае дрэва. Крыж аплецены вянком з плюшча. У цэнтры сяродкрыжжа змешчаны элемент накшталт барэльефа у выглядзе твара: ён выразаны і замацаваны з іншага матэрыяла; моцна пашкоджаны. Магчыма, гэта была выява Ісуса Хрыста ці Маці Божай. Пад крыжам - апрацаваны валун: сімвалічны дол, па якім працягвае расці плюшч. Над “долам” - разгорнутая кніга з біблейскай цытатай: дакладна прарэзаны старонкі і вокладка, левы верхні вугал старонкі загорнуты; пад кнігай таксама размешчаны лісты плюшча, якія пераходзяць на сімвалічны пастамент.

Па пастаменце выразаны надпіс з інфармацыяй аб пахаваным. Сам помнік уладкаваны на бетонны цокаль, дзе ў правым верхнім куце выразана таўро Б. Шышкевіча.

Тэрыторыя вакол надмагілля ў сярэдзіне 2000-х гг. па ініцыятыве Гродзенскай рэгіянальнай мытні была абкладзена сучаснай бетоннай пліткай.

На агульнай пляцоўцы размешчана яшчэ адно надмагілле сястры А.А. Шырмы - Марыі Антонаўны Жукоўскай. Па стылістыцы помнікаў відаць, што яны былі створаны ў адной майстэрні прыкладна ў адзін час. Агароджа адсутнічае.