зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс пахаванняў на могілках па вул. Антонава – Прыгарадная: магіла Івана і Кацярыны Шумавых, Івана Верчыка

Шыфр

413Д000769_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX - пач. XX стст.

Апісанне

Магіла Верчыка І.Дз. (1843 - 1896), капітана, камандзіра 1-й роты 103-га Петразаводскага пяхотнага палка, Шумава І.А. (1842 - 1884), чыноўніка, бацькі знакамітага фатографа Пятра Шумава, Шумавай К.М. (пам. 1904), дакладна невядома: ці з’яўлялася яна маці Пятра Іванавіча Шумава ці маці Івана Андрэевіча Шумава, размешчана на праваслаўнай частцы некрапаля за Свята-Марыінскай царквой з левага боку па галоўнай дарозе.

Надмагілле ўмоўна можна падзяліць на тры часткі. Уверсе - праваслаўны крыж з месцам для медальёна-фотаздымка, які не захаваўся. Сярэдняя і найбольш аб’ёмая частка помніка з мармуру: пастамент, на якім уверсе - лаўровы вянок перавязаны лентай; ніжэй - эпітафія, прысвечаная І.Д. Верчыку. Асноўны аб’ём помніка размешчаны на невялікім мармуровым цокалі, які ў сваю чаргу месціцца на пастаменце з пясчаніка. Лаўровы вянок мае дваякае значэнне: традыцыйна з антычнасці гэта сімвал славы і яшчэ сімвал вечнага жыцця. 

Пастамент з пясчаніка з’яўляецца самай ніжняй часткай, у які ўмуравана металічная пліта з інфармацыяй пра Шумавых. Па чатырох кутах металічнай пласціны размешчаны невялікія аздабленні. Гэты пастамент размешчаны на цокалі з пясчаніка. Увесь помнік стаіць на цагляным падмурку ў нездавальняючым стане: раствор высыпаўся, цэгла зрушана.

Надмагілле створана ў гродзенскай майстэрні Шышкевіча (на цокалі выразана таўро майстэрні).