зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс пахаванняў на могілках па вул. Антонава – Прыгарадная: магіла Марыі Жукоўскай

Шыфр

413Д000769_7

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна

Датаванне

пач. ХХ cт.

Апісанне

Магіла М.А. Жукоўскай (у дзявоцтве Шырма, пам. 21.02.1908), роднай сястры ўпраўляючага Граеўскай мытняй, стацкага саветніка А.А. Шырмы (пам. 1905) і генерал-лейтэнанта кавалерыі арміі Расійскай імперыі К.А. Шырмы (1851-1917), размешчана на праваслаўнай частцы некрапаля за Свята-Марыінскай царквой з левага боку перед заканчэннем галоўнай дарогі.

Надмагілле ўяўляе сабой крыж, які нагадвае ссечанае дрэва. Крыж аплецены вянком з плюшча. У цэнтры сяродкрыжжа змешчаны барыльеф у выглядзе галавы, шыі і ключыцы. Магчыма, гэта выява Багародзіцы. Пад крыжам - апрацаваны валун: сімвалічны дол, з якога растуць тры ліста папараці. Над “долам” - складзеная кніга вокладкай зверху, дзе выразаны надпіс , прысвечаны пахаванай. Над кнігай уверсе - букет з кветкамі, падобнымі на сухацвет. Некалькі лістоў плюшча аплятаюць кнігу ніжэй верхняга левага кута. Сам помнік уладкаваны на бетонны цокаль.

На агульнай пляцоўцы размешчана яшчэ адно надмагілле брата М.А. Жукоўскай - А.А. Шырмы. На бетонным цокалі помніка А.А.Шырмы ёсць кляймо майстэрні Б. Шушкевіча. Па стылістыцы помнікаў відаць, што яны былі створаны ў адной майстэрні прыкладна ў адзін час. Агароджа адсутнічае.