зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс пахаванняў на могілках па вул. Антонава – Прыгарадная: магіла Тэклі Галэмбёўскай і Людвікі Жыгань

Шыфр

413Д000769_9

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна

Датаванне

каля 1859 г.

Апісанне

Магіла Тэклі Галэмбёўскай і Людвікі Жыгань, жыхарак г. Гродна др. пал. ХІХ ст., размешчана на каталіцкай частцы некрапаля злева насупраць капліцы ў глыб пахаванняў (дарога адсутнічае).

Інфармацыя аб іх жыцці і дзейнасці адсутнічае. Невядома, знаходзіліся яны ў роднасных адносінах альбо былі блізкімі сяброўкамі. Застаецца адкратым пытанне аб смерці прыкладна ў адзін год: ці была гэта хвароба ці проста супадзенне.

Магіла ўяўляе сабой два абеліскі з граніту ў межах адной агароджы, выкананай у выглядзе гранітных слупоў з металічнымі булавешкамі, якія злучаны між сабой металічным ланцугом з кольцамі, на якіх размешчаны шыпы. Агароджа была ўстаноўлена разам з помнікамі.

Абеліск, які знаходзіцца справа, выкананы з чырвонага граніту і завершаны металічным крыжам на шары. На цэнтральным баку абеліска рознымі шрыфтамі па-польску зверху ўніз нанесены звесткі аб памерлай, памінальны надпіс-прысвячэнне і дэкаратыўнае аздабленне ў выглядзе невялікага вензеля.

Сам абеліск размешчаны на п'едэстале прастакутнай формы. На аснове п’едэстала выразана таўро майстэрні Юзафа Забароўскага: “z fabryki J.G.Z.”.

Абеліск злева з цёмна-шэрага граніту мае амаль квадратную форму. На цэнтральным баку абеліска рознымі шрыфтамі па-польску зверху ўніз нанесены звесткі аб памерлай і памінальны надпіс-прысвячэнне.

Сам абеліск размешчаны на п’едэстале з чырвонага граніту квадратнай формы. На аснове п’едэстала выразана таўро майстэрні Юзафа Забароўскага: “scultp. J.G.Zaborowski W GRODNIE”.