Шыфр
111Г000305
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1838 г.
Стыль
Неаготыка
Апісанне
Палац Пуслоўскіх (Косаўскі замак) - унікальны архітэктурны помнік сярэдзіны ХІХ ст. пабудаваны па ініцыятыве Вандаліна Пуслоўскага - багатага прамысловага магната, які валодаў спіртзаводам, шклозаводам, цагляным заводам і суконнымі мануфактурамі. Будаўніцтва палаца прыпадае на 1838 г.
Палац пабудаваны ў стылі неаготыкі: мае 12 зубчастых вежаў, кожная з якіх сімвалізуе месяц года, 365 маленькіх вежаў, што адпавядае дням года, стральчатыя вокны і байніцы. Замак быў абнесены амаль 3-мятровай каменнай сцяной, а ўваход ажыццяўляўся праз адну з брам, якіх было чатыры. Акрамя гэтага вакол замка быў закладзены парк у некалькі дзясяткаў гектараў. Палац сіметрычны, мае два крыла: у адным з іх размяшчалася мастацкая галерэя і бібліятэка, у другім крыле размяшчаліся спальныя пакоі.
Палац быў спадчынай сына Вандаліна Пуслоўскага Лявона, належаў купцу Аляксандраву, князям Трубяцкім, Альдэнбургскім.
Падчас Першай сусветнай вайны палац быў разрабаваны і часткова разбураны. У перыяд знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польскай Рэспублікі (1921-1939 гг.) тут размяшчаліся ўправа і сельскагаспадарчая школа. Пасля пажару ў 1944 г. ад палаца засталіся толькі сцены і падвальныя памяшканні.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 кастрычніка 2002 года № 1395 палац Пуслоўскіх быў уключаны ў пералік прыярытэтных аб'ектаў рэстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
У 2008 г. пачаліся рэстаўрацыйныя работы на аб'екце «Помнік архітэктуры XIX стагоддзя.
У лістападзе 2017 г. ў чатырох памяшканнях палаца Пуслоўскіх адкрылася часовая музейна-выставачная экспазіцыя
З 1 чэрвеня 2019 г. створана дзяржаўная ўстанова культуры «Косаўскі палацава-паркавы комплекс», якая з'яўляецца ўстановай культуры змешанага тыпу. У склад установы ўвайшлі мемарыяльны музей-сядзіба ім. Т. Касцюшкі і палац Пуслоўскіх. Са снежня 2019 г. у палацы функцыянуюць кафэ і гасцініца.
Аднаўленне сядзібнага дома Тадэвуша Касцюшкі пачалося ў студзені 2003 года ў адпаведнасці з рашэннем Брэсцкага аблвыканкама. Дом быў пабудаваны на фундаменце XVIII стагоддзя па малюнках ХІХ стагоддзя. Урачыстае адкрыццё музея-сядзібы ім. Т. Касцюшкі адбылося 23 верасня 2004 года.
Сядзіба ўяўляе сабой дом у два яруса, пакрыты чаротавым дахам, у ім 8 пакояў. Мемарыяльная частка, якая ўключае 5 пакояў - сенцы, кухню, гасціную, пакой маці і працоўны кабінет бацькі Касцюшкі - адноўлена па ўзоры шляхецкага дома і абстаўлена мэбляй XVIII-XIX стагоддзяў. У гістарычнай частцы, пад якую адведзены адзін пакой, знаходзяцца матэрыялы археалагічных раскопак 2003 года, манеты, медалі, грашовыя банкноты з партрэтам Касцюшкі, герб і генеалагічнае дрэва роду Касцюшкі і інш. Дэманстрацыйная плошча залаў музея складае 200 квадратных метраў на якіх размешчаны 6 пастаянных экспазіцый.
У 2018 годзе на тэрыторыі музея ўзведзены помнік Тадэвушу Касцюшку.
Палац Пуслоўскіх здадзены 23 снежня 2022 года. Знаходзіцца ў стане эксплуатацыі.