зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стаянкі перыяду каменнага і бронзавага вякоў Нясілавічы -1, 2, 5, 6, 12

Апісанне

Упершыню помнікі ў вусці Моўчадзі і на левабярэжжы Нёмана былі выяўлены Н.М. Гурынай у канцы 50-х гадоў XX ст. У сваёй публікацыі яна часткова ўвяла ў навуковы зварот крамянёвыя матэрыялы па мезаліту і неаліту з выяўленых ёй помнікаў Нясілавічы 1, 2, 5 і інш.

У 1982 і 1998 гадах разведкі каля в. Нясілавічы ажыццяўляў М.М. Чарняўскі. Абследаваў раней вядомыя помнікі, выявіў некалькі новых першабытных стаянак. У 1982 г. М.М. Чарняўскі правёў раскопкі на стаянках Нясілавічы 1 і Нясілавічы 6.

У 1997 і 1999 гадах абследаванне помнікаў каля в. Нясілавічы правёў В.Л. Лакіза. Была сабрана значная калекцыя новых крамянёвых вырабаў і фрагментаў ляпной керамікі.

Усяго ў ваколіцах Нясілавіч лакалізуецца звыш 10 розначасовых і шматкультурных помнікаў археалогіі, большасць з якіх адносіцца да каменнага і бронзавага вякоў. Матэрыялы з помнікаў датуюцца палеалітам, мезалітам, неалітам і бронзавым векам. Зрэдку трапляецца кераміка ранняга жалезнага веку і сярэдневякоўя.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў - Нясілавічы 1
Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў - Нясілавічы 1
Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў - Нясілавічы 12
Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў - Нясілавічы 12
Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў - Нясілавічы 2
Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў - Нясілавічы 2
Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў - Нясілавічы 5
Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў - Нясілавічы 5
Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў - Нясілавічы 6
Стаянка перыяду каменнага і бронзавага вякоў - Нясілавічы 6