Шыфр
113Г000403
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г. Кобрын, вул. Чыгуначная, 10, 16
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ стст.
Апісанне
Гістарычная забудова вуліцы прадстаўлена двума дамамі, якія знаходзяцца ў пачатку вуліцы і ўваходзяць у межы гістарычнага цэнтра. Дом № 10 можа служыць узорам адміністрацыйнага будынка першай паловы ХХ ст. Будынак № 16 быў пабудаваны і да 1941 г. функцыянаваў як яўрэйская малітоўная школа. Да гэтага часу захавалася характэрная прыкмета малітоўнай школы – розныя па памерах вокны і іх размяшчэнне на розных узроўнях у заходняй і ўсходняй частках будынка. Архітэктурнае рашэнне будынкаў даволі сціплае. Захаванню падлягаюць аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя гістарычных будынкаў, нешматлікія элементы архітэктурнага дэкору (лапаткі, карнізы), першапачатковая форма аконных праёмаў.