Шыфр
313Г000056
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, г. Гомель, вул. Пралетарская
Апісанне
Гомель мае багатую мінуўшчыну. Этапы гістарычнага шляху, пройдзенага горадам, знайшлі адлюстраванне ў яго абліччы: планіроўцы, архітэктуры, на жаль, толькі фрагментарна дайшоўшых да нашых дзён. Стары парк з комплексам архітэктурных помнікаў, забудова вул. Савецкай, некаторыя другія будынкі ўсё ж не могуць даць комплекснага ўспрыняцця мінулага горада. Таму не выклікае сумнення неабходнасць захавання не толькі значных, высокамастацкіх помнікаў, але і шэраговых прадстаўнікоў гарадской гісторыі, арганічна дапаўняючых уяўленне аб ёй. Важную ролю ў гістарычнай забудове выконвае прымыкаючая да парку вул. Пралетарская (да рэвалюцыі - Фельдмаршальскай). Гэта адна са старэйшых гомельскіх вуліц, якая пачала фарміравацца ў пач. 19 ст. у сувязі з перапланіроўкай Н.П. Румянцавым цэнтральнай часткі горада ў класічнай горадабудаўнічай традыцыі. Вуліца пралягла па тэрыторыі так называемай "Спасавай слабады" - страраабрадчага пасёлка, узнікшага ў канцы 17 ст. і атрымаўшага сваю назву ад Спаскай царквы, вядомай тут з сярэдзіны 16 ст. У больш ранні час (11-12 стст.) значная частка гэтай тэрыторыі была занята гандлёва-рамесным пасадам летапіснага Гомеля. Забудова вуліцы працягвалася некалькі дзесяцігоддзяў, але канчаткова яе характар складваецца ў канцы 19 - пач. 20 ст. Сярод канкрэтных прыкладаў захаваўшайся гістарычнай забудовы ўяўляюць гісторыка-архітэктурную цікавасць наступныя будынкі, пабудаваныя ў канцы 19 - пач. 20 ст.: №№ 5, 6, 8, 9, 19, 23, 33, 47, 53, 53а (аднапавярховыя цагляныя), 58 (двухпавярховы цагляны), 16, 20 (цагляныя з разнымі ліштвамі, франтонамі, рашоткамі), 17, 44, 50, 65, 53 (драўляныя на цагляным цокалі, разнымі ліштвамі, франтонамі, рашоткамі), а таксама дом № 1 па вул. Маісеенкі, які выходзіць на вул. Пралетарскую.