Шыфр
413Д000769_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Магіла Элізы Ажэшкі і Станіслава Нагорскага размешчана на каталіцкай частцы некрапаля па сцежцы справа ад цэнтральнага ўваходу, які вядзе да капліцы.
Надмагілле зроблена са шведскага чорнага граніту. Уяўляе сабой апрацаваны крыж, які знаходзіцца на пастаменце. На пастаменце па-польску нанесены імёны, прозвішчы, даты нараджэння і смерці пахаваных: уверсе - Станіслаў Нагорскі (1826-1896); унізе - Эліза Ажэшка-Нагорская (1841-1910); паміж імі - эпітафія з псалма ў тлумачэнні Яна Каханоўскага. Сам гранітны пастамент стаіць на гранітным цокалі, які, у сваю чаргу, уладкаваны на бетонны цокаль. Па чатырох кутах агароджы ўстаноўлены невысокія чатырохкутныя калоны-слупкі з такога ж самага чорнага граніту, як і помнік. Калоны паміж сабой змацаваны металічнымі ашэсткамі. Агароджа была ўстаноўлена разам з помнікам.
Аўтар надмагільнага помніка - знакаміты варшаўскі скульптар Андрэй Прушынскі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён