Шыфр
413Д000769_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Магіла Івана і Любові Мураўёвых рамешчана на праваслаўнай частцы некрапаля злева уздоўж дарогі, якая вядзе да цэнтральнага ўваходу на могілкі да Свята-Марыінскай царквы.
Надмагілле ўяўляе сабой мармуровы порцік з праваслаўным крыжам наверсе. Аснова крыжа ўпрыгожана дэкаратыўным аздабленнем; ніжні ашэстак крыжа збіты. Паміж калонамі - арачная ніша, дэкарыраваная наверсе і ўнізе арнаментам. Помнікі ў выглядзе порціка з’яўляліся над ўздзеяннем антычнай традыцыі. Сімвалізавалі пераход на іншы ўзровень быцця: праз смерць - у вечнае жыццё. Сам мармуровы пастамент уладкаваны на цокаль з пясчаніка, які складаецца з двух прыступкаў. На помніку маюцца сколы і пашкоджанні ў розных месцах.
Надмагілле створана ў гродзенскай майстэрні Шышкевіча. На першай прыступцы цокаля з пясчаніка выразана таўро майстэрні Шышкевіча.
Магіла абнесена агароджай з каванага жалеза, крыху спрошчанай формы з 8-падобнымі элементамі. На думку даследчыцы Любові Зорынай, агароджа была выраблена ў гродзенскай майстэрні Гальскіх.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён