Шыфр
413Д000769_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ cт.
Апісанне
Магіла Канстанціна і Аляксандры Кемарскіх рамешчана на праваслаўнай частцы некрапаля злева уздоўж дарогі, якая вядзе да цэнтральнага ўваходу на могілкі да Свята-Марыінскай царквы.
Кемарскі Канстанцін Сямёнавіч (1847 - 1922) - дырэктар Гродзенскай спавівальнай школы (1877 - 1910) i Гродзенскай фельдшарскай школы (1910 - 1919). Скончыў Харкаўскі ўніверсітэт. На службе ў Гродне з 1877 г. У 1896 — 1897 гг. за пocпexi па службе ён быў узнагароджаны срэбраным медалём у памяць валадарання Імператара Аляксандра III, ордэнам Св. Станіслава 2-й ступені, а у 1900 годзе “у сувязі з 35-годдзем бездакорнай службы” яму быў уручаны ордэн Св. Уладзіміра 4-й ступені. Увосень 1901 г., выступаючы са справаздачным дакладам на ўрачыстым сходзе, прысвечаным гэтай даце, К.С. Кемарскі адзначыў, што за мінулы перыяд у школе была падрыхтавана 281 павітуха, у тым ліку за казённы кошт - 198 i уласны - 83, што цалкам задавальняе патрэбы Гродзенскай губерні ў названых кадрах. З 1915 па 1919 гг. жыў i працаваў у г. Калузе, а затым вярнуўся у Гродна. З ’яўляўся актыўным сябрам Таварыства лекараў Гродзенскай губерні i Гродзенскага праваслаўнага Сафійскага брацтва.
Пра жонку Аляксандру Іванаўну Кемарскую (1857 - 1904) вядома, што яна з’яўлялася сябрам Гродзенскага праваслаўнага Сафійскага брацтва. Па некаторых крыніцах, на могілках пахавана сястра К.С. Кемарскага - Кемарская Марыя Сямёнаўна (1839 - 1898).
Надмагільны помнік уяўляе сабой скульптурную кампазіцыю: смуткуючая жанчына, за постаццю якой - праваслаўны крыж. На пліце выразана біблейская цытата; над цытатай размешчаны вянок, перавязаны бантам. Маюцца пашкоджанні.
Уся мастацкая кампазіцыя размешчана на пастаменце, які пафабарваны ў чорны колер. На пастаменце нанесены імя, імя па бацьку, прозвішчы, даты нараджэння i смерці пахаваных: Канстанцін Сямёнавіч Кемарскі - нарадзіўся 13 лютага 1843 г., памёр 17 кастрычніка 1922 г.; Аляксандра Іванаўна Кемарская - нарадзілася 17 сакавіка 1857 г., памерла 2 верасня 1904 г. Сам пастамент уладкаваны на бетонны цокаль. На помніку маюцца сколы ў розных месцах.
Магчыма, надмагільны помнік быў зроблены ў майстэрні Шышкевіча. Аднак дакладныя падцвердзіць не атрымалася. Тауро майстэрні адсутнічае.