зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Комплекс пахаванняў на могілках па вул. Антонава – Прыгарадная: магіла Пятра Волкава

Шыфр

413Д000769_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна

Датаванне

кан. XIX ст.

Апісанне

Магіла Волкава П.І. (1844 - 1900), упраўляючага Эстляндскай кантрольнай (казённай) палаты, якая з’яўлялася ведамствам Міністэрства фінансаў Эстляндскай губерніі, размешчана на праваслаўнай частцы некрапаля за Свята-Марыінскай царквой пасля заканчэння галоўнай дарогі наперад сярод шчыльных пахаванняў у напрамку да магілы генерал-маёра Сяргея Ланскога.

Надмагілле ўяўляе сабой скульптуру анёла ў выглядзе постаці ў рост чалавека. Скульптура адлюстравана ў экспрэсіі: адзенне мае зморшчы, як пры руху; валасы, даўжынёю да плячэй, развіваюцца ад ветра; вялікія крылы, прамаляваныя падрабязна з некалькімі слаямі пер’яў, раскрытыя. За анёлам размешчаны крыж. Асобныя фрагменты крыжа і элементаў крылаў анёла страчаны (бачны металічны стрыжань). 

Сам помнік уладкаваны на бетонны цокаль. Цокаль стаіць на цагляным падмурку. Агароджа адсутнічае.

Помнік створаны ў майстэрні Рамана Любавецкага (на бетоным цокалі выразана таўро Р.С. Любавецкага), якая існавала ў ХІХ ст. у Варшаве.