Шыфр
23БК000133_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
“Павук”- падвясная прасторавая кампазіцыя з саломы, якая мае дэкаратыўнае, абрадавае і абярэгавае значэнне. Звычайна, сялянскую хату упрыгожвалі павукамі да Каляд і Вялікадня. У Гарадоцкім раёне форма павучоў традыцыйная для усёй Беларусі, але канструкцыя ўяўляецца больш лёгкай, паветранай, графічнай, упрыгожванні больш сціплыя. Найбольш распаўсюджаныя формы – рамбічная, пірамідальная, зоркападобная. Таксама сустракаюцца фантазійныя павукі, дзе спалучаюцца традыцыйныя і аўтарскія формы. Часцей за ўсё павукі збіраюцца з модуляў, якія уяўляюць сабой мнагаграннікі з саломін аднолькавай, альбо рознай дліны. Салому трэба зжаць уручную, прасушыць, перабраць, адкалібраваць па памеру і таўшчыні.Лепей браць іржаную салому з тоўстага канца сцябліны,таму што там яна больш трывалая. Ніткі для зборкі модуля падыходзяць ваўняныя, баваўняныя, суконныя, не тонкія, каб не парэзаць саломіны, каляровыя ,альбо натуральныя .Найбольш традыцыйныя для нашай мясцовасці модулі, якія у сваёй аснове маюць квадрат, альбо пяцівугольнік і збіраюцца з саломін аднолькавай даўжыні. Адметнай асаблівасцю з’яўляецца парадак зборкі модуля і спосаб нанізвання саломы, калі мы не выкарыстоўваем іголку, а канец ніткі устаўляем у саломіну і працягваем нітку пры дапамозе моцнага ўдоха, быццам п’ем ваду праз саломіну. Для модуля тыпа “актаэдр”, які у сваёй аснове мае квадрат, рыхтуем 12 аднолькавых па даўжыні і таўшчыні саломін .Яшчэ 2 ніткі, адна даўжынёй на 8 саломін і плюс 12см., другая даўжынёй на 4 саломіны і плюс 12см. На даўжэйшую нітку нанізваем 4 саломіны так, каб адзін канец заставаўся прыблізна 5см. Звязваем саломіны у квадрат. На доўгі канец ніткі нанізваем 2 саломіны, размяшчаем іх па дыяганалі квадрата да супрацьлеглай вяршыні,вакол якой на стыку двух саломін абмотваем яе 2 – 3 разы, сочым за пацягам ніткі, каб не баўталася, або не рэзала саломіны. Нанізваем яшчэ 2 саломіны, вяртаемся да пачатку зборкі, завязваем 2 вузла. Такім чынам загатоўка мае 2 вяршыні і 4 вугла. Цяпер другую карацейшую нітку прывязваем у любы вугал, каб адзін канец быў прыблізна 5см., а на другі канец нанізваем 1 саломіну, размяшчаем яе да другога вугла, абмотваем нітку на стыку двух саломін 2 – 3 разы. Нанізваем наступную саломіну,размяшчаем да трэцяга вугла, абмотваем на стыку. Робім так сама з трэцяй і чацвёртай саломінамі. На канцы завязваем 2 вузла. Аналагична збіраем модуль, які у сваёй аснове мае пяцівугольнік: рыхтуем 15 саломін і 2 ніткі даўжынёй на 10 саломін + 12см. І на 5 саломін + 12 см. Пачынаем з квадрата, фарміруем 2 вяршыні і 5 вуглоў. Карацейшую нітку прывязваем у любы вугал і фарміруем пяцівугольнік асновы, прывязвая саломіны па чарзе ад вугла да вугла.
Вельмі разнастайнымі з’яўляюцца упрыгожванні да павукоў. Гэта і саламяныя сонейкі, кісці, бусіны, зорачкі, званочкі, фігуркі птушак, кветкі з каляровай паперы, пацеркі з бобу, фасолі, сушаных ягад. Да Вялікадня павукі упрыгожвалі пафарбаванай шкарлупой яек. Усё залежыла ад фантазіі аўтара і ад наяўнасці таго, альбо іншага матэр’яла.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён