Шыфр
23АК000131_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Гарадоцкае спіральнае пляценне адносіцца да ўнікальнага віда беларускай народнай творчасці. Сярод усёй разнастайнасці плеценых вырабаў з саломы ў першую чаргу трэба вылучыць групу гаспадарчага начыння, здаўна і паўсюдна пашыранага ў народным побыце. Аб’ядноўваюцца гэтыя вырабы не толькі характарам прызначэння – для збору, пераноскі і захавання прадуктаў, але і спосабам вытворчасці – спіральным пляценнем. Пластыка гэтых вырабаў і да нашага часу захавала першапачатковую прастату і прадуманасць формаў, іх адпаведнасць прызначэнню вырабаў. Дзякуючы сваім спецыфічным якасцям саламянае начынне не сустракала канкурэнцыі з боку вырабаў з іншых шырокадаступных матэрыялаў, напрыклад – гліны, дрэва і таму бытавала практычна паўсюдна. Яно ўжывалася для захавання зерня, мукі і іншых сыпкіх прадуктаў, а таксама іх пераноскі. У некаторых выпадках плеценыя вырабы служылі таксама для зберажэння адзення і іншых каштоўных рэчаў. Характэрныя ўтылітарныя якасці плеценага начыння абумовілі яго выкарыстанне і ў якасці пчаліных вулляў. Тэхналагічны спосаб заключаецца ў тым, што пастаянна нарошчваючы, саламяны жгут выгінаюць у спіраль і, пачынаючы з дна вырабу, паступова фарміруюць яго аб’ём, змацоўваючы аплёткай з расшчэпленых дубцоў лазы, арэшніку, каранёў, а ў невялікіх вырабах - і ніткамі. Тэхналогія вырабу нагадвае не столькі пляценне, колькі сшыванне, тым больш што для гэтага выкарыстоўваецца спецыяльнае прыстасаванне ў выглядзе іголкі – кадычак, швайка з дубавай галінкі. Для фармавання саламянага жгута выкарыстоўваецца полая трубачка. Асаблівасці пляцення ствараюць пэйны дэкаратыўна-мастацкі эфэкт: дробны, рытмічны дыяганальны ці спіральны ўзор лазовага перепляцення стварае прыгожы малюнак на залацістых жгутах саломы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён