22 сакавіка 1943 г. у вёску ўварваўся карны батальён. Карнікі сагналі ў гумно старых, жанчын, дзяцей, зачынілі і падпалілі будынак. У агні загінулі 149 жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей да 16 гадоў, спалена ўся вёска 26 двароў. У студзені 1966 г. ЦК КПБ прыняў рашэнне аб стварэнні мемарыяльнага комплексу "Хатынь" у памяць сотняў беларускіх вёсак, знішчаных за гады Вялікай Айчынай вайны (у перыяд акупацыі 1941-1944 гг.). Аўтары мамарыяла "Хатынь" - беларускія архітэктары: Ю.М. Градаў, В.П. Занковіч, Л. М. Левін, скульптар С.І. Селіханаў распрацавалі праект коплексу. Першая чарга была завершана ў канцы 1968 г. Адкрыццё другой чаргі адбылося 5 ліпеня 1969 г, у дні святкавання вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў.
Мемарыял захоўвае планіровачную структуру былой вёскі і ўключае асобныя элементы: Могілкі вёсак, Плошчу памяці, Сцяну жалобы, Дрэва жыцця. Гэты мемарыял – даніна памяці ўсім беларусам, якія загінулі падчас тых трагічных падзей.