
У працы канферэнцыі запланаваны ўдзел вядомых спецыялістаў у галіне гісторыі гарадоў: гісторыкаў, археолагаў, этнографаў, лінгвістаў, мастацвазнаўцаў, архівістаў, журналістаў з Беларусі і Расіі.
На канферэнцыі будуць прадстаўлены і абмеркаваны вынікі найноўшых даследаванняў па рэгіянальнай гісторыі і гістарычнай урбаністыцы, вызначаны перспектывы далейшых даследаванняў.
Праблемнае поле канферэнцыі:
• археалогія і гісторыя старажытнага горада;
• вобраз горада: культурная спадчына і прастора сучаснага горада;
• горад у эканамічным і сацыяльным вымярэннях;
• горад і гараджане – адзінства непадобных.
Правядзенне канферэнцыі дазваляе інтэграваць дзеючых і патэнцыйных даследчыкаў у тэматыку, трансліраваць веды як сярод вучонай супольнасці, так і для шырокай аўдыторыі якая цікавіцца гісторыяй гарадоў, што, у канчатковым выніку, павышае якасць навуковых работ у гэтай галіне. Вынікі даследаванняў вучоных дазволяць стварыць базу для практычнага выкарыстання дасягненняў айчыннай і замежнай навукі ў вызначэнні будучыні гарадоў, зрабіць даступнымі веды па гісторыі беларускага грамадства, укараніць іх у навучальны працэс, садзейнічаць развіццю рэгіянальнага і міжнароднага турызму.
Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне канферэнцыі адбылося 2 кастрычніка з 9.30 да 13.30 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1. Напачатку работы канферэнцыі запланавана прэзентацыя выстаў кніг з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі і мастацка-гістарычных рэканструкцый гарадоў П. Татарнікава, затым прэзентацыя выданняў Інстытута гісторыі НАН Беларусі па гісторыі гарадоў з удзелам супрацоўнікаў РУП “Выдавецкі дом “Беларуская навука”.
Работа па секцыях працягнецца 3 кастрычніка ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1) і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15).
t.me/iinanb