зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Акцыя «Пакровы. Святочная культура беларусаў»

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на акцыю «Пакровы. Святочная культура беларусаў»

12 кастрычніка 2025 года

Пачатак у 12.00

Святы, прысвяткі заўсёды займалі важнае месца ў жыцці людзей. Традыцыйны лад жыцця забавязваў іх трымацца пэўных абрадавых дзеянняў і рытуалаў. Памятаць іх усе і шанаваць традыцыі продкаў - неабходна кожнаму грамадзяніну. Адным з такіх святаў з'яўляюцца Пакровы.

Пакрава Прасвятой Багародзіцы - важнае і старадаўняе свята ў культуры беларусаў. Традыцыйна яго адзначалі 14 кастрычніка. Сама назва кажа пра сувязь свята з хрысціянствам. Лічыцца, што падзеі, якія пацягнулі яго з'яўленне, адбываліся ў Візантыі ў 910 г., калі Божая маці выратавала ўвесь Канстанцінопаль ад варожых сіл. Для беларусаў жа дадзеная дата адзначана яшчэ і заканчэннем сельскагаспадарчых работ і пачаткам вясельнага сезону.

Музей народнай архітэктуры і побыту прапануе не забываць традыцыі мінулага, а захоўваць і працягваць іх разам з намі.

 Вас чакае:

  • Расповед пра святочную культуру беларусаў;
  • Майстар-клас па беларускіх народных танцах і гульнях.

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 13,00 руб.;
  • студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,50 руб.;
  • для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,50 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17.00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

 Шаноўныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
  • На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
  • Экскурсіі ў дзень мерапрыемстваў праводзяцца толькі па папярэднім запісе.

 Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170С), Чыкі; маршрутнае таксі №1277, №1111, №1026.

https://etna.by