31 мая а 11-й у вёсцы Пятровічы Бабруйскага раёна адбудзецца раённае свята "Траецкі кірмаш"
Мерапрыемства ўжо стала добрай традыцыяй і штогод збірае жыхароў раёна, творчыя калектывы, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і гасцей з розных куткоў Магілёўскай вобласці. Свята прысвечана праваслаўнаму святу Святой Тройцы і накіравана на захаванне беларускіх народных звычаяў, абрадаў і рамёстваў.
У праграме свята – тэатралізаванае адкрыццё, канцэртная праграма з удзелам калектываў Бабруйскага раёна, выставы майстроў, гандлёвыя рады, дэгустацыя страў нацыянальнай кухні, а таксама забавы для дзяцей і дарослых.
Адным з цэнтральных момантаў свята стане старадаўні абрад "Кумаванне".
Падчас свята госці змогуць пазнаёміцца з вырабамі народных майстроў, набыць сувеніры ручной работы, паспытаць хатнюю выпечку, традыцыйныя пачастункі.
Крыніца: t.me/mogomcby