зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

«Віцебскі край» (да 175-годдзя з дня нараджэння А.П. Сапунова)

19–20 лістапада 2026 г. Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Віцебскай абласной бібліятэкай імя У.І. Леніна і Віцебскім абласным краязнаўчым музеем праводзіць XІІ навукова-практычную канферэнцыю «Віцебскі край» (да 175-годдзя з дня нараджэння А.П. Сапунова).

У працы канферэнцыі бяруць удзел больш за 100 гісторыкаў, археолагаў, архівістаў, мастацтвазнаўцаў, мовазнаўцаў, краязнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк, настаўнікаў і выкладчыкаў з розных гарадоў Беларусі (Мінск, Віцебск, Гродна, Бешанковічы, Быхаў, Браслаў, Глыбокае, Дзяржынск, Лёзна, Мёры, Наваполацк, Орша, Полацк) і Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург, Екацярынбург, Апочка).
У рамках мерапрыемства арганізавана работа секцый: “Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край ад старажытнасці да 1917 г.”, “Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край з 1918 г. да сучаснасці”, “Гістарычнае краязнаўства. Вялікая Айчынная вайна”, “Мастацтвазнаўства. Культурна-асветныя ўстановы і ўстановы адукацыі ў сістэме сучаснага краязнаўства”, “Рэлігійнае краязнаўства. Краязнаўства ў сістэме гуманітарных навук”. 19 лістапада запланавана работа круглага стала “Ад «Віцебскай даўніны» да сучаснага краязнаўства”.
У час працы канферэнцыі адкрыюцца выставы: “Жыццё і дзейнасць архівіста, гісторыка і краязнаўцы Аляксея Сапунова” (Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі), “Малое — великое: миниатюрные книги и экслибрисы” з фондаў ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Крыніца: https://history.by/