зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Абрад "Ваджэнне і пахаванне стралы" пройдзе ў Веткаўскім раёне 13 чэрвеня

Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы» звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, накіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі – маланкі-стралы. Статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымаў у 2006 годзе. Абрад праводзіцца на шостым тыдні пасля Вялікадня, у 40-ы дзень – чацвер, калі праваслаўная царква адзначае Ушэсце Гасподняе, ці, па-народнаму, «Ушэсце». Жанчыны апранаюць святочную вопратку і збіраюцца ў цэнтры вёскі, каб вадзіць карагоды. Потым дзеляцца на шарэнгі і з адмысловымі песнямі, трымаючыся пад рукі, накіроўваюцца за вёску да жытняга поля, дзе водзяць карагоды. Пасля качаюцца ў жыце, каб быць здаровымі. У полі адбываецца і асноўнае абрадавае дзеянне – «пахаванне стралы». Удзельнікі абраду бяруць гузікі, манеты, любыя іншыя дробныя металічныя прадметы і закопваюць іх у зямлю, пры гэтым загадваюць жаданні. З гэтага моманту лічыцца, што вясна скончылася, таму назад у вёску вяртаюцца з летнімі і пазаабрадавымі песнямі, прыпеўкамі.

Па матэрыялах сайта https://ocntgomel.by/