17 кастрычніка 2025 года - святкаванне Міжнароднага дня нематэрыяльнай культурнай спадчыны
42-я сесія Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 2023 года абвясціла 17 кастрычніка Міжнародным днём нематэрыяльнай культурнай спадчыны
У азнаменаванні гэтай даты дзяржавам-удзельніцам, установам культуры, супольнасцям, няўрадавым арганізацыям, школам і ўсім зацікаўленым у падтрымцы Канвенцыі 2003 года прапануецца далучыцца да святкавання, арганізаваўшы мерапрыемствы і дзейнасць, закліканую прадэманстраваць разнастайнасць і багацце жывой спадчыны і павысіць дасведчанасць аб важнасці яе захавання.
Мерапрыемствы, якія будуць арганізаваны ў кастрычніку 2025 года, могуць быць прадстаўлены на адмысловай вэб-старонцы і маюць права на атрыманне спецыяльнага лагатыпу ў падтрымку гэтага Міжнароднага дня.
https://ich.unesco.org/