зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Аграгарадок Бездзеж Драгічынскага раёна запрашае на традыцыйны вясновы абрадавы карагод "Стрылка"

5 мая а 15 гадзіне аг. Бездзеж запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у традыцыйным вясновым абрадавым карагодзе "Стрылка"

Дадзены абрад з’яўляецца адным з тых нямногіх, якія захаваліся ў жывым бытаванні са старажытных часоў. Абрад захоўвае выкананне рэдкага спеву карагоднай песні “Ты лыты, лыты стрылка”, які настаўляе людзей весці сябе прыстойна, каб не страціць чалавечае аблічча. 

Дакладны час узнікнення абраду невядомы, але ў памяці носьбітаў традыцыі захаваліся веды аб тым, як абрад праводзіўся раней. Абрад “Стрылка” выконваў сімвалічна-знакавую функцыю дазволу на забавы ўсёй вясковай супольнасці. Спяваць пачыналі пасля вячэрняй службы на першы дзень Вялікадня.

Здзяйсненне абраду ўяўляе сабой калекыўнае ахвераванне са зваротам да вышэйшых сіл на добры новы ўраджай. Заклік да засцярогі вяскоўцаў ад магчымых катаклізмаў, а таксама засцярогі ўсіх жыхароў вёскі ад негатыўных звычак, каб ні страціць “дзявоцкую, парабоцкую, жаноцкую, мужыцкую красу”. Такім чынам рэалізуецца сакральная функцыя абраду. Абрадавы карагод спрыяе выхаванню ў новых пакаленняў паважных адносін да звычаяў продкаў і захаванню сваёй культурнай адметнасці. Здзяйсненне абраду спрыяе вылучэнню культуры вясковага соцыуму як цікавай і ўнікальнай, што склалася ў сваеасаблівым мясцовым асяроддзі. Акрамя таго, абрад выступае магутным абярэгам для лакальнай супольнасці.

Абрад “Стрылка” на сённяшні дзень існуе ў вельмі спрыяльных для яго захавання ўмовах. Важным элементам культурнага ландшафту, звязанага з бытаваннем абраду з’яўляецца вясковая плошча (па мясцоваму – “місто”) перад царквой ля крыжа. Крыж, які знаходзіца на скрыжаванні пяці дарог, перад царквой, штогод упрыгожваецца новымі стужкамі і кветкамі. Таму захаванне мясцовай архітэктуры неабходнае для захавання ўсіх структурных элементаў абраду.

Пасля непасрэднага ваджэння карагоду, яго ўдзельнікі гуляюць у гульні: “В бытушкы”, “Чые яйцэ далый закотыца”, “Кулікало”, таньчаць “Карапэт”, “Ночку”, “Коханочку” (мясц.).

Абрад перадаецца ад пакалення да пакалення шляхам непасрэднага ўдзелу ў ім усёй вясковай супольнасці, перадаецца ў школах народнай творчасці раёна, фальклорных гуртках

Па матэрыялах пашпарта на гісторыка-культурную каштоўнасць Вясновы абрадавы карагод «Стрылка»