зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Беларуская творчая дэлегацыя прыняла ўдзел у беларуска-кітайскім шматпрофільным праекце «Славянскі фестываль — Беларускі гарадок» у горадзе Наньтун (КНР)

Праект рэалізуецца пры садзейнічанні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама муніцыпальных органаў улады і бізнес-структур КНР.

Шэсць народных майстроў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі розных рэгіенаў краіны, — Лана Сласцен, Дзмітрый Галгоўскі, Алеся Сарбаш, Марына Гушча, Сяргей Рымдзенак, Ірына Шавельская — на працягу месяца знаёмілі замежную аўдыторыю з айчыннымі рамёствамі: салома- і лозапляценнем, разьбой па дрэве і ткацтвам, стварэннем традыцыйнай глінянай свістулькі і берасцянікаў.

Кітайскія жыхары мелі магчымасць убачыць аўтарскія работы носьбітаў беларускіх традыцый і паўдзельнічаць у шматлікіх майстар-класах, якія выклікалі зацікаўленасць і шчырае захапленне.

Нашы майстры таксама знаёміліся з культурай і традыцыямі КНР.

Крыніца: t.me/kultinfa