зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

ГРОДНА РЫХТУЕЦЦА ДА ВЯЛІКАДНЯ

Каля МЦ «Гродна» пройдзе рэгіянальны кірмаш «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня».

ГРОДНА РЫХТУЕЦЦА ДА ВЯЛІКАДНЯ: свята-кірмаш разгорнецца на Савецкай

УЖО 28 САКАВІКА цэнтр Гродна напоўніцца атмасферай творчасці! Каля МЦ «Гродна» пройдзе рэгіянальны кірмаш «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня».

Гэта будзе не проста рынак, а сапраўдны фестываль, куды з’едуцца лепшыя майстры і калектывы вобласці.

Што чакае гасцей?

Традыцыі ўжывую. На пляцоўцы «Жывыя традыцыі Гродзенскага краю» можна будзе распісваць яйкі, аздабляць вербы, ткаць ці выразаць выцінанкі.

Падарункі са смакам. Выстаўка-продаж «Завітай-купляй» прапануе ўсё неабходнае да свята - ад сувеніраў да атрыбутаў Вялікадня.

Жаночыя сакрэты. Сёлета асобная ўвага нададзена Году беларускай жанчыны. На пляцоўках «Дзявочая краса» і «Лялька ў карагодзе жыцця» навучаць павязваць хусткі і пакажуць калекцыі лялек.

Музыка і забавы. Будуць гучаць народныя песні і найгрышы. 

Дзецям - гульнёвая пляцоўка «Забаўляльны куфэрак» з тэатрамі лялек.

Кантактны заапарк.

Запрашаем сустрэць вясну разам і выбраць падарункі!

Крыніца: t.me/kulturagrodno