зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

Калекцыя Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь папоўнілася яшчэ адным найкаштоўнейшым экспанатам — сапраўдным цэлым слуцкім поясам пачатку ХІХ стагоддзя

Як паведамілі ва ўстанове, прыкладная дата яго стварэння — 1807 год.

Гэта чатырохбаковы, поўны кунтушовы пояс даўжынёй 4,6 метры і шырынёй 35 см. Вытканы з шоўку, срэбных і пазалочаных нітак. На «галовах» — парныя кветкавыя кусты, а сярэднік упрыгожаны рытмічнымі палосамі з расліннымі галінкамі, разеткамі і авалам. Бардзюры запоўненыя S-вобразнымі сцёбламі з кветкамі.

️Бясцэнна тое, што пояс мае арыгінальную махру на канцах. Як расказалі ў музеі, такія дэталі амаль ніколі не даходзяць да нашых дзён.

Дзякуючы набыццю пояса ў экспазіцыі плануецца выбудаваць храналагічную лінію развіцця слуцкай мануфактурнай вытворчасці. 
 

Крыніца: @kultinfa. Фота: Тэлеграм-канал Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь