зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Мерапрыемствы ў рамках 20-годдзя Канвенцыі ЮНЕСКА ў Брэсцкай вобласці

У адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па святкаванні на нацыянальным узроўні дваццатай гадавіны Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, прынятай на Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА 17 кастрычніка 2003 у Брэсцкай вобласці ў першым паўгоддзі 2023 адбыўся шэраг мерапрыемстваў. У аграгарадку Бездзеж Драгічынскага раёна 16 красавіка 2023 быў праведзены традыцыйны вясновы абрадавы карагод "Стрылка", які праводзіцца штогод толькі ў дадзеным населеным пункце на першы дзень Вялікадня. Абрадавы карагод «Стрылка» выконвае сімвалічна-знакавую функцыю, спрыяе захаванню сваёй культурнай каштоўнасці і выхаванню ў новых пакаленняў паважлівых адносін да звычаяў продкаў. У аграгарадку Абрава Івацэвіцкага раёна штогод у чацвер на Велікодным тыдні праводзіцца абрад «Намскі Вялікдзень». Сёлета абрад праводзіўся 20 красавіка. Ён належыць да так званых «запаветных святаў» або аброчных дзён, святам, якія былі вызначаныя як падзяка або чынш Богу за дапамогу жыхарам вёскі пры ўзнікненні эпідэмій, мора, засухі і г. д. Таксама адбылася выстава традыцыйных рэгіянальных велікодных страў “Прысмакі бабулі Савэты” і раённы семінар для клубных работнікаў “Рэгіянальная народная культура: выяўленне, захаванне, папулярызацыя элемента нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці”. На тэрыторыі ДУК “Музей народнай творчасці Бездзежскі фартушок” Драгічынскага раёна 20 мая 2023 праведзены абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Таночак” і абласны этнаграфічны канцэрт “Рух зямлі”. У рамках фестывалю была арганізавана конкурсная праграма (далей – конкурс) для дзіцячых фальклорных калектываў. На абласным конкурсе кожны калектыў прадстаўляў розныя жанры фальклорнага мастацтва: песенная творчасць, інструментальную музыку, вусная народная творчасць, танец, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (саломапляценне і выцінанку). У заключных мерапрыемствах фестывалю, у адпаведнасці з умовамі, прынялі ўдзел 11 дзіцячых і 13 дарослых фальклорных калектываў вобласці. На працягу ўсяго фестывалю працавалі выставы вырабаў саломапляцення і выцінанкі «Саламяныя дзівосы ды папяровыя выкрунтасы», на якой дэманстравалі свае вырабы майстры народнай творчасці з розных рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, а таксама выстава-дэгустацыя страў з таркаванай бульбы. Праведзена гульнёвая праграма “Шпаркая гарэза”. У рамках фестывалю прайшоў абласны семінар-практыкум для кіраўнікоў фальклорных калектываў. Завяршыў фестываль абласны этнаканцэрт “Рух зямлі”. Майстар-клас па выкананні бытавога танца “Спораўская полька” адбыўся 10 чэрвеня 2023 у аграгарадку Спорава Бярозаўскага раёна, падчас правядзення абласнога фестывалю народнага гумару “Спораўскія жарты”. Спораўская полька надзвычай шануецца мясцовай супольнасцю і перадаецца ад пакалення да пакалення. На сённяшні дзень гэты танец з'яўляецца адметнай рысай усіх святаў і ўрачыстасцяў, якія адбываюцца ў вёсцы. Майстар-клас па тэхналогіі вырабу шчэпавай птушкі-абярэга на тэрыторыі Бярозаўскага раёна адбыўся ў рамках правядзення раённага свята “Мелодыі і фарбы лета” 18 чэрвеня 2023. Названыя элементы нематэрыяльнай праявы творчасці чалавека ўключаныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя прадастаўлена упраўленнем культуры Брэсцкага аблвыканкама

Фота сайта Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр