28 верасня ў рамках міжнароднай акцыі “Дні еўрапейскай спадчыны” на базе ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама адбылося тэматычнае мерапрыемства для прадстаўнікоў адміністрацый раёнаў і службаў горада па пытаннях захавання гісторыка-культурнай спадчыны.
З вітальным словам выступіў начальнік аддзела мастацтваў упраўлення культуры Мінгарвыканкама Зайцаў Вадзім Вітальевіч.
Удзельнікамі сустрэчы былі абмеркаваны тэмы захавання гісторыка-культурнай спадчыны г.Мінска ў разрэзе рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.10.2007 № 527 «Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны». З дакладамі аб праблемных пытаннях і навінах у гэтай галіне выступілі прадстаўнікі Міністэрства культуры: начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Жук Таццяна Віктараўна, намеснік начальніка аддзела па арганізацыі навукова-праектнага і метадычнага забеспячэння Цімафеева Інга Аляксандраўна.
Начальнік упраўлення архітэктуры і арганізацыі праектных работ, добраўпарадкавання, рэкламы і гарадскога дызайну камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Міткавец Кацярына Уладзіміраўна распавяла пра пытанні, якія ўзнікаюць пры правядзенні рамонтна-рэстаўрацыйных і іншых работ на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны, размяшчэнні і ўзгадненні вонкавай рэкламы на будынках, якія з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Актуальнай была тэма вядзення і напаўнення дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурса "Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь". У мерапрыемстве ўзялі ўдзел супрацоўнікі інфармацыйна-аналітычнага аддзела дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі». З дакладам пра Банк звестак выступіла загадчык сектара фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Вішнеўская Іна Мікалаеўна. Вядучы метадыст сектара Віткоўская Таццяна Уладзіміраўна распавяла пра напрацаваны вопыт у напаўненні рэсурса і адказала на пытанні, якія ўзнікалі падчас сустрэчы.
Дадзенае мерапрыемства спрыяла больш цеснаму супрацоўніцтву ўсіх зацікаўленых асоб у захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.