Свята кадрылі «Па сцежках спадчыны»
Запрашаем на свята кадрылі «Па сцежках спадчыны»! у аг. Вялікія Азёркі 30 мая 2026 г., пачатак – 13.00
ВАС чакае:
“Котчынская кадрыля” ў выкананні дзіцячай фальклорнай групы “Крынічка”;
“Місцішчынская кадрыля” ў выкананні народнага ансамбля песні і танца “Свіцязь” Навагрудскага раённага цэнтра культуры;
“Тудараўская кадрыля” ў выкананні ўзорнага танцавальнага ансамбля “Наследие” Карэліцкага раённага цэнтра культуры;
“Дэмбраўская кадрыля” ў выкананні ўзорнага фальклорнага калектыву “Скарбоначка” аддзела культуры і адпачынку “Дэмбраўскі сельскі дом фальклору”;
“Грабаўская кадрыля” ў выкананні ўзорнага танцавальнага ансамбля Зэльвенскага раённага цэнтра культуры;
майстар-клас па бытавым танцам удзельнікаў народнага тэатральнага калектыву;
кадрыль сяброўства «Танцуюць усе!»;
атракцыёны, гандлёвыя рады.
Чакаем вас на самым танцавальным свяце Гродзеншчыны!
Крыніца: t.me/rckmosty