зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Святкаванне 20-й гадавіны Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Віцебскай вобласці.

У мэтах выканання плана мерапрыемстваў па святкаванні на нацыянальным узроўні дваццатай гадавіны Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” у красавіку 2023 года правёў адкрыты абласны семінар-практыкум “Фальклорныя традыцыі ў сучасным асяроддзі. Беларуская танцавальная спадчына”. Больш за 170 чалавек сталі ўдзельнікамі семінара-практыкума, які адбыўся 18 красавіка 2023 у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Мерапрыемства правадзілася з мэтай папулярызацыі, аднаўлення і захавання беларускіх побытавых танцаў, развіцця фальклорнага руху, стварэння новых і падтрымцы дзейнасці існуючых фальклорных калектываў Віцебскай вобласці і іншых абласцей Рэспублікі Беларусь. Варыянты мясцовых танцаў ад полькі да кадрылі на майстар-класах прадэманстравалі народныя фальклорныя калектывы з Лёзненскага, Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў. Падзяліцца вопытам прыехалі і спецыялісты з Любанскага раёна Мінскай вобласці на чале з загадчыкам арганізацыйна-метадычнага аддзела ДУ “Любанскі раённы цэнтр культуры” фалькларыстам, этнахарэографам, даследчыкам традыцыйнай народнай культуры Любаншчыны Сяргеем Выскваркам. Кожны з удзельнікаў адкрытага абласнога семінара-практыкума атрымаў сертыфікат, а таксама папоўніў скарбонку сваіх навыкаў новымі каштоўнымі ведамі. Але самае галоўнае, што гэтыя мясцовыя традыцыйныя танцы, адметныя сваім яскравым фальклорным каларытам і міжканфесійнай талерантнасцю, абавязкова трэба захаваць і перадаць у спадчыну нашчадкам.

Матэрыялы прадастаўлены ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” https://omcnt.by