У рамках Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» завершаны працы ў палацавым комплексе г. п. Ружаны
З пачатку рэстаўрацыі ўсходняга корпуса — а доўжыцца яна з 2012-га — на аб’ект накіравана 5,9 мільёна рублёў з рэспубліканскага бюджэту.
Каб працы выконваліся бесперапынна, затрачана і 2,5 мільёна рублёў з мясцовага бюджэту.
Пабудовы комплексу ўключаны ў Дзяржаўную праграму «Культурная прастора» на 2026—2030-ы.
Такім чынам, аднаўленне нацыянальнай каштоўнасці будзе працягнута.
Пра важнасць гэтага кірунку дзейнасці казаць не прыходзіцца: Ружанскі палац роду Сапегаў у мінулым годзе наведала амаль 45 тысяч чалавек, у тым ліку і замежныя турысты.
Крыніца: @kultinfa