зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

«ВЕЛІКОДНЫЯ МАТЫВЫ»

26 сакавіка (чацвер) 2026 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» а 15-й гадзіне адбудзецца вернісаж адкрытай выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «ВЕЛІКОДНЫЯ МАТЫВЫ»

Вялікдзень — адна з найважнейшых падзей года для хрысціян. Ідэяй праекта стала дэманстрацыя разнастайнасці велікодных атрыбутаў, якія маюць вялікае сімвалічнае і эстэтычнае значэнне. 

          Выстава арганізаваная дзяржаўнай ўстановай «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» сумесна з дзяржаўнай установай змешанага тыпу «Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур».

          Экспазіцыя ўключае пісанкі, шкрабанкі і яйкі, створаныя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама велікодныя вербы («пальмы»), пано і дэкаратыўныя кампазіцыі з выявамі галоўных сімвалаў Вялікдня. Аматары народнага мастацтва змогуць убачыць на выставе разнастайнасць яго відаў: роспіс, інкрустацыю саломкай і саломапляценне, выцінанку, вышыўку, маляванку, лазапляценне, тэкстыльную ляльку-мотанку, кераміку.

          На выставе дэманструюцца творы больша за 70-ці майстроў з усіх абласцей краіны, у тым ліку два элемента з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: «Традыцыя роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці» і «Выраб велікодных вербаў (пальмаў)». Пераемнасць традыцый будзе прадэманстравана творамі навучэнцаў устаноў адукацыі «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага» і «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

          Падчас працы выставы запланаваны тэматычныя майстар-класы і лекцыі па велікодным традыцыям беларусаў.

Выстава працуе з 26 сакавіка па 19 красавіка 2026 г.

Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»

Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4

Час працы: серада-нядзеля: 11:00 - 19:00

Тэл. 8017 342 50 76              @gallery_centre

Кошт уваходнага білета – 5 бел.руб., ільготнага білета – 2 бел.руб.