зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

XV РЭСПУБЛІКАНСКІ ФЕСТЫВАЛЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТУР чакае гасцей 5-6 чэрвеня ў Гродна

На Савецкай плошчы Гродна ў рамках XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур будзе арганізавана работа беларускага падворка «Беларусь фестывальная: свята ў свяце».

На тэматычнай пляцоўцы Гродзенскай вобласці гасцей фестывалю чакае маштабная экспазіцыя, прысвечаная культурным брэндам рэгіёна, творчасці майстроў і самабытным традыцыям. 

Пляцоўка будзе падзелена на тры тэматычныя часткі:

- Гарадзеншчына гістарычная: -  “ Легенды ажываюць тут”; 

- Гарадзеншчына народная: "Крыніцы майстэрства і душы"; 

- Гарадзеншчына гасцінная: “Смак традыцыі - шчодрасць зямлі”. 

Сакрэт: той, хто пройдзе ўсе зоны, сыдзе дадому з падарункам...які зробіць сваімі рукамі.

Гродна, гэта свята пра цябе. І пра нас. І пра нашу Беларусь.

Чакаем! Абавязкова!

Крыніца: https://gromc.by/