Шыфр
412Г000498
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
18 ст. - пач. 19 ст., 1775 г.
Апісанне
Касцёл – мураваны, аднанефны, прамавугольны храм, накрыты тросхільным дахам. У яго кампазіцыі пануюць дзве ярусныя вежы з фігурнымі шатрамі і высокім фігурным шчытом, які плаўна пераходзіць каля асновы ў бакавыя валюты. У інтэр’еры высокі неф (14, 1 м) перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падружных арках з люнетамі (фрэскавы роспіс не захаваўся). Прэсбітэрый аддзелены ад яго бакавымі ляпнымі алтарамі і парталам. Да алтарнай часткі прымыкаюць бакавыя квадратныя ў плане сакрысціі. Прастора інтэр’ера асвятляецца высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. У паўночнай частцы храма на трох арках з гранёнымі бочкападобнымі апорамі і крыжовых скляпеннях умацаваны хоры, кулісы якіх маюць ілюзорны перспектыўны роспіс у тэхніцы грызайль.