Шыфр
613Г000144
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, в. Станькава, с/с Станькаўскі
Датаванне
ХІХ ст.
Апісанне
На падставе царскага ўказа ад 1832 г. і палажэння ад 1842 г., якія абавязвалі ўладальнікаў прыходаў, а фактычна ўладальнікаў маёнткаў будаваць новыя цэрквы і дамы для прычтаў, у 1852 г. перад гр. Эмерыкам Чапскім, уладальнікам маёнтка Станькава, паўстала пытанне аб будаўніцтве новай царквы замест старой драўлянай. Э. Чапскі прапанаваў пабудаваць не драўляную, а мураваную царкву, але ў трохгадовы тэрмін, у той час як драўляную царкву ён мог пабудаваць на працягу некалькіх месяцаў. Праваслаўнае духавенства і губернскае праўленне, вядома, пагадзіліся з прапановай будаўніцтва мураванай царквы.