Шыфр
112Г000621
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, аг. Лыскава, вул. Пружанская
Датаванне
1763 г. - 1785 г.
Стыль
Позняе барока
Апісанне
Троіцкі касцёл быў ўзведзены ў 1763-1785 гг. з цэглы. Будынак крыжападобны ў плане, аднавежавы, з прамавугольнай алтарнай часткай і двума сакрысціямі. Вежа чатырох’ярусная, плаўна выступае на асноўнай плоскасці галоўнага заходняга фасада.
Жылы корпус быў пабудаваны ў другой палове ХVIII стагоддзя. Гэта двухпавярховы П-падобны ў плане будынак. Сцены рассечаны па перыметры пілястрамі. Галоўны ўсходні фасад з цэнтральным разалітам павернуты да Троіцкага касцёла. Бакавыя часткі фасада падзелены карнізнай цягаю на 2 ярусы. Планіроўка галерэйная.