Шыфр
612Г000658
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
пачатак 20 ст.
Апісанне
Альба размешчана на паўднёва-заходняй ускраіне Нясвіжа. Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як фальварак і загарадная рэзідэнцыя Радзівілаў. На працягу ўсёй гісторыі была састаўной часткай Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу. Увесь Альбянскі комплекс, які уключаў палац, гаспадарчы фальварак, паркі, звярынец, займаў плошчу каля 400 га. Па меркаванні Т.Бернатовіча, фальварак Альба быў закладзены яшчэ князем Мікалаем Радзівілам Чорным, аднак дакументальна гэта не пацверджана. А.Мяцельскі больш схіляецца да меркавання, што Альба была заснавана ў канцы 16 ст. Вучоны выказвае гіпотэзу, што князь Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка ствараў фальварак і загарадную рэзідэнцыю пад Нясвіжам па аналогіі з Альбай Лонгі пад Рымам, радзімай міфічных заснавальнікаў італьянскай сталіцы братоў Ромула і Рэма. На яго думку, Альба ўзнікла паміж 1577 і лютым 1587 г. Праўда, што яна сабой уяўляла ў той час, невядома.
Будынкі былога фальварка, якія захаваліся да нашага часу, адносяцца да канца 19 – пачатку 20 ст., апошняга перыяду існавання комплексу.