Шыфр
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Драгічынскі раён, Іванаўскі раён, Івацэвіцкі раён
Датаванне
ХІХ ст.
Апісанне
Дуга Струве - найбольш дакладнае і каласальнае ў свеце вымярэнне дугі мерыдыяну, створанае вучонымі ў XIX стагоддзі. У працэсе вымярэння было закладзена 258 геадэзічных пунктаў на тэрыторыі 10 краін - Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Украіны і Малдовы. На тэрыторыі Беларусі знаходзілася 30 такіх пунктаў. У выніку вымярэння былі атрыманы дадзеныя, якія шырока выкарыстоўваліся ў вымярэнні Зямлі. У 2001 г. спецыялістамі Камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце міністраў Беларусі было знойдзена 19 пунктаў Дугі Струве, закладзеных у 1825-1826 гг.
У сувязі з тым, што ўсе градусныя вымярэнні ад пункта Фугленес да Стара-Някрасаўкі былі выкананы пад агульным тэхнічным і навуковым кіраўніцтвам В.Я. Струве, яна атрымала назву "Дуга мерыдыяну Струве" або скарочана - "Дуга Струве".
Досвед пастаноўкі работаў па градусных вымярэннях, даследаванні і апрацоўка матэрыялаў, выкананыя В.Я. Струве, уяўляюць вялікую цікавасць для сучасных геадэзістаў, бо шмат што з таго, што далі К.І. Тэнер, В.Я. Струве і іншыя іх актыўныя супрацоўнікі не згубіла сваё значэнне да нашых дзён. Іх працу немагчыма пераацаніць. Дуга Струве ўвайшла ў першы шэраг найважнейшых навуковых астранома-геадэзічных прац у свеце.
На тэрыторыі сучаснай Беларусі знаходзіўся 31 пункт Руска-Скандынаўскай дугі мерыдыяну, вызначаны К.І. Тэнерам.