Шыфр
212Г000152
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
др. пал. ХІХ ст.
Стыль
Позні класіцызм
Апісанне
Комплекс былой сядзібы “Нізгалава” (сядзібны дом, кухня, кузня, вяндлярня) размешчаны ў аграгарадку Двор Нізгалава Бешанковіцкага раёна. Помнік знаходзіцца ў цэнтральнай часцы населенага пункта, на высокім правым беразе ручая, які ўпадае ў раку Ула.
З 2010 па 2013 год у сядзібным доме размяшчалася Дворнізгалаўская сельская бібліятэка філіял № 45 Бешанковіцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і экспазіцыі філіяла УК “Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей” (“Сялянская хата кан. XIX ст. – пач. XX ст. “Рамёствы і промыслы Бешанковіцкага раёна”).