410Г000317_1
Шыфр
410Г000317
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1520-я гг. XVI ст.
Стыль
Спалучэнне гатычнага, рэнесанснага, барочнага стыляў і архітэктурнага рашэння “palazzo in fortezza” ў інтэр’ерах і экстэр’еры замка
Замкавы комплекс уключае ў сябе ўласна замак XVI–XX стст., абарончы вал XVI–XVII стст. з паўночнага, заходняга і ўсходняга бакоў, тэрыторыю рэгулярнага сада XVII–XVIII стст. на поўнач ад замка, капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх з домам вартаўніка і брамай (1903–1909 гг.), стаў, пейзажны парк, флігель, рэшткі падмуркаў палаца Святаполк-Мірскіх на ўсход ад замка канца XVI – пачатку XX стст., прыдарожную капліцу 1909 г. з паўднева-заходняга боку замка.
Плошча замкавага комплексу складае 25,443 га, з іх паркавая зона з сажалкай займае 19,8 га.
Замкавы комплекс быў прызнаны выбітнай універсальнай каштоўнасцю і ў 2000 г. уключаны ў Спіс Сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў адпаведнасці з крытэрамі адбору II (аб’ект дэманструе важны абмен чалавечымі каштоўнасцямі на працягу вызначанага прамежку часу або ў межах культурнай вобласці свету ў стаўленні дасягненняў у вобласці архітэктуры ці тэхналогій, манументальнага мастацтва, горадабудаўніцтва або ландшафтнага дызайну) і IV (аб’ект з’яўляецца выдатным узорам тыпу будынка, архітэктурнага ці тэхналагічнага ансамбля ці ландшафту, які ілюструе важныя этапы ў гісторыі чалавецтва), таму што:
Мірскі замак з’яўляецца выключным прыкладам сярэднееўрапейскага замка, які адлюстроўвае ў сваім дызайне і планіроўцы паслядоўныя культурныя ўплывы (готыкі, рэнесансу і барока), якія гарманічна спалучаюцца, ствараючы ўражлівы помнік гісторыі гэтага рэгіёна;
рэгіён, у якім размешчаны Мірскі замак, мае доўгую гісторыю палітычнага і культурнага супрацьстаяння і ўзаемадзеяння, што адлюстравана ў форме і абліччы ансамбля.
Да гэтага часу замкавы комплекс з’яўляецца класічнай ілюстрацыяй фармавання еўрапейскага прыватнаўласніцкага горада. Захаваўся традыцыйны баланс паміж замкавым комплексам, пасёлкам і прыродным асяроддзем. Маштаб пасёлка адпавядае маштабу замка.
Замкавы комплекс “Мір” – выдатны прыклад абарончага дойлідства XVI ст., адзін з славутых мясцін Беларусі, сведка багатай гісторыі Беларусі і суседніх еўрапейскіх краін, увасабленне прыгажосці нашай краіны. Самыя раннія збудаванні выкананы ў гатычным стылі і адносяцца да XVI стагоддзя.
410Г000317_1
410Г000721
413Г000724_3
412Г000723
412Г000318
412Г000722
413Г000726
413Г000724_2
413Г000724_1
413Г000724
413Г000725
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён