Па рашэнні ААН памятная дата была ўстаноўлена ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе.
11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён быў устаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе. У гэты дзень у 1945 годзе вязні захапілі канцлагер і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў.
Мітынгі і цырымоніі ўскладання кветак праходзяць сёння ў розных кропках Беларусі. Мемарыяльных комплексах "Шталаг 352", "Трасцянец", “Азарычы” і іншых месцах, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі масава знішчалі людзей