зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Навіна

13 чэрвеня 2026 г. у Смаргонскім раёне адбыўся штогадовы гістарычны фестываль “Крэва на скрыжалях часу”

Падзея сабрала каля сцен легендарнага Крэўскага замка аматараў гісторыі, рэканструктараў і рамеснікаў, а таксама шматлікую зацікаўленую публіку.

У рамках фестываля адбылася лекцыя вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алега Дзярновіча “Крэўскі замак як помнік Сярэднявечча: што мы знайшлі і што нас чакае?”.  Лекцыя была прысвечана археалагічным адкрыццям на тэрыторыі замка ў сезоне 2025 г. і далейшым перспектывам яго даследавання і рэстаўрацыі.

У 2026 г. Крэўскі замак чакаюць значныя змены – ўзвядзенне на месцы выяўленай археолагамі мураванай пабудовы XIV ст. новага будынку музея замка і пачатак стварэння яго экспазіцыі. Усе гэтыя пытанні выклікалі непадробную цікавасць слухачоў.

Даследчыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі ўносяць свой непасрэдны ўклад у справу аднаўлення Крэўскага замка – палявымі даследаваннямі, працамі па кансервацыі і апісанні археалагічных артэфактаў, удзелам у падрыхтоўцы канцэпцыі рэстаўрацыі замка і стварэння музея.

Крыніца: t.me/iinanb