На працягу тыдня майстры Старадарожскага цэнтра рамёстваў завітаюць у школы, каб правесці майстар-класы і пазнаёміць дзяцей з магіяй народнай культуры. Гэта ўнікальная магчымасць убачыць і стварыць традыцыйную беларускую ляльку з тканіны — абярэг, які захоўвае дабрыню і прыгажосць нашых традыцый.
Беларуская лялька — безаблічная, крыжападобная, зробленая без іголкі і шва. Яна лічыцца бяспечнай для дзіцяці і сімвалізуе чысціню і абарону.
Запрашаем далучыцца да майстар-класаў і адчуць сувязь з нашымі каранямі!
т. 8 (01792) 54-283
г.Старыя Дарогі, вул. Першамайская, 27. Будынак МЦ “Юнацтва”