18 красавіка 2026 г. а 12-й Лідскі замак запрашае на дыялогавую пляцоўку «Замкі Гедыміна: Каменныя сведкі эпохі»
18 красавіка 2026 года, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, адбудзецца дыялогавая пляцоўка «Замкі Гедыміна: Каменныя сведкі эпохі (агульнае і адметнае)»!
У гэты асаблівы дзень у сценах велічнага Лідскага замка адбудзецца захапляльная размова з вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі Беларусі IX-XVIII стст. і археаграфіі, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Дзярновічам Алегам Іванавічам.
Мы пагаворым пра тое, што аб'ядноўвае і што адрознівае замкі, пабудаваныя па загадзе Вялікага князя Гедыміна, як яны адлюстроўваюць сваю эпоху і якую каштоўнасць уяўляюць для нас сёння.
Не прапусціце гэтую падзею! Чакаем вас 18 красавіка 2026 года а 12:00 у Лідскім замку!
lixmuseum.by